Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Буда-Софиевка: информация о населенном пункте

Вёска Буйнавіцкага сельсавета, цэнтр калгаса "Рассвет". Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. У 1909 г. вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, 47 двароў, 301 жыхар. У 1917 г. вёска, 86 двароў, 473 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары. У пачатку 1930-х гг. калгас "Парыжская Камуна", кузня. У 1940 г. 195 двароў, 442 жыхары. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 25 жыхароў. У студзені-лютым 1944 г. каля вёскі знаходзіўся палявы шпіталь воінаў Чырвонай Арміі. У 1970 г. 188 двароў, 624 жыхары.

У 1998 г. 165 двароў, 426 жыхароў. На 1.1.2001 г. 163 двары, 398 жыхароў. Механічныя майстэрні. Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, прадстаўніцтва Лельчыцкага філіяла акцыянерна-ашчаднага банка "Беларусбанк", магазін.

Брацкая магіла савецкіх войнаў. За 1,5 км на поўдзень ад вёскі. Пахаваны 67 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі ў студзені-лютым 1944 г. У 1963 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 103 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную войну ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены помнік.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта