Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Дубницкое: информация о населенном пункте

Вёска Дуброўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новая ніва". Размешчана за 9 км на ўсход ад раённага цэнтра, за 84 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 24 двары, 143 жыхары. У пачатку 1930-х гг. працавалі калгас "3-ці Інтэрнацыянал" і кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вёска, 78 два-роў, 468 жыхароў.

У маі 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 г. непадалёку ад вёскі быў створаны партызанскі аэрадром. У 1998 г. 87 двароў, 234 жыхары. Пачатковая школа. Магазін. На 1.1.2001 г. 87 двароў, 229 жыхароў.

Помнік археалогіі. Курганны могільнік. За 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дубіна, 8 курганоў вышынёй 0,5 - 0,7 м, дыяметрам 0,6 - 0,8 м. Выявіў і абследаваў у 1976 г. П. Ф.Лысенка.

Месца партызанскага аэрадрома. За 3 км на ўсход ад вёскі. У сакавіку 1943 г. тут быў створаны партызанскі аэрадром. У 1980 г. пастаўлена стэла.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта