Вёска Сіманіцкага сельсавета, у складзе падсобнай гас-падаркі райсельгасхіміі "Чырвоная дуброва". Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы раёна, за 18 км ад Лельчыц. Назва паселішча звязана з характарам мясцовасці, з назвай аднайменнага ляснога ўрочышча, дзе расло даўней шмат дубоў і дзе быў заснаваны населены пункт. Вядома з 1917 г. як хутар Лельчыцкай воласіід Мазырскага павета, 39 двароў, 242 жыхары. У 1940 г. вёска, 56 двароў, 298 жыхароў. У лістападзе 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску. У 1998 г. 19 двароў, 29 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 16 двароў, 25 жыхароў.