Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Гребени: информация о населенном пункте

Вёска, цэнтр сельсавета і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Грабяні". Размешчана за 21 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з 1881 г. XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета, 19 двароў, 170 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. 37 двароў, 227 жыхароў (у тым ліку 217 беларусаў, 10 украінцаў). 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. калгас "Чырвоны партызан", кузня. Перад Вялікай Айчыннай вайной 71 двор, 309 жыхароў.

У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 5 жыхароў. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады Палескай вобласці. У 1978 г. 139 двароў, 453 жыхары. У 1998 г. 135 двароў, 369 жыхароў. Рамонтныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка "Беларусбанк", 2 магазіны. На 1.1.2001 г. 153 двары, 397 жыхароў.

Помнік археалогіі. Курганны могільнік. На заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Струбачы, 7 насыпаў дыяметрам 7 - 8 м. Абследаваў у 1976 г. П. Ф. Лысенка.

Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 143 жыхароў вёсак Грабянёўскага сельсавета, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1968 г. пастаўлены помнік.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта