Меню

Форум
Чат
Объявления
ЖКХ
Автостанция
Файлы
О г. Лельчицы
История
Геральдика
Фото
Видео
Карты
Инфраструктура
Ссылки
Ньюсмейкинг
Архив новостей
О портале

Сейчас в чате

Реклама портала


Реклама


Краснобережье: информация о населенном пункте
Главная > О Лельчицах и районе > Краснобережье


Вёска Ударнянскага сельсавета, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства "Ударнае". Размешчана на левым беразе р. Убарць, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы - Мазыр, за 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Да 1964 г. называлася Злодзін. Вядома з 1650 г. У 1778 г. 27 двароў. У 1838 г. 86 жыхароў. На пачатку XX ст. 44 двары, каля 300 жыхароў. У 1912 г. адкрыта земская школа. Паводле перапісу 1917 г. 72 двары, 388 жыхароў. На пачатку 1930-х гг. створаны калгас "10-ты з'езд Саветаў", працавала кузня. У 1940 г. 96 двароў, 485 жыхароў. У яго наваколлі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай партызанскай брыгады Палескай вобласці. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 55 жыхароў. У 1998 г. 165 двароў, 435 жыхароў. Лесапільня. Базавая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. На 1.1.2001 г. 168 двароў, 448 жыхароў.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 22 воіны, якія загінулі ў студзені-лютым 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Информация о населенном пункте

Реклама портала


Реклама

© 2007, 2008 dranick 
e-mail: admin@lelchitsy.info