Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Липляны: информация о населенном пункте

Вёска Лельчыцкага сельсавета, цэнтр эксперыментальнай базы "Убарць". Размешчана на рацэ Убарць за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 70 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з 1551 г. як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1838 г. 24 двары, 214 жыхароў. У 1886 г. 39 двароў, 239 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква. У пачатку XX ст. 86 двароў, каля 590 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. сяло, 131 двор, 804 жыхары. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 45 дзяцей, настаўніцай працавала Вера Васільеўна Перашыўка (1923). На пачатку 1930-х гг. створаны калгас "Шлях да сацыялізму", працавалі хлебапякарня, ганчарны завод, кузня, млын, шавецкая, кравецкая і дрэваапрацоўчая майстэрні.

Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 227 двароў, 756 жыхароў. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і забілі 24 жыхары. У ваколіцах Ліплян дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У 1972 г. 311 двароў, 931 жыхар. У 1998 г. 286 двароў, 723 жыхары. На 1.1.2001 г. 280 двароў, 759 жыхароў.

Цагельны завод, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, 3 магазіны.

Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 81 земляка, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены помнік.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта