Меню

Форум
Чат
Объявления
ЖКХ
Автостанция
Файлы
О г. Лельчицы
История
Геральдика
Фото
Видео
Карты
Инфраструктура
Ссылки
Ньюсмейкинг
Архив новостей
О портале

Сейчас в чате

Реклама портала


Реклама


Лисное: информация о населенном пункте
Главная > О Лельчицах и районе > Лисное


Вёска Буйнавіцкага сельсавета, у складзе камунальнага сельс-кагаспадарчага прадпрыемства "Першамайск". Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра на рацэ Убарць. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета, 22 двары, каля 140 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. хутар, 30 двароў, 187 жыхароў. На пачатку 1930-х гг. калгас "Новая жыццё", кузня. У 1941 г. вёска, 45 двароў, 167 жыхароў. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 14 жыхароў. У 1998 г. 24 двары, 50 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 22 двары, 54 жыхары.

Помнік археалогіі. Селішча. За 0,5 км на поўнач ад вёскі. Плошча 200 кв.м. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. Раскопкі праводзіў у 1983 г. Г. М. Залашка.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Информация о населенном пункте

Реклама портала


Реклама

© 2007, 2008 dranick 
e-mail: admin@lelchitsy.info