Вёска Грабянёўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Грабяні". Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, за 57 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з 1808 г. У пачатку XX ст. вёска, 41 двор, 287 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. хутар, 76 двароў, 485 жыхароў (420 беларусаў, 65 яў-рэяў). Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 113 двароў, 340 жыхароў. У чэрвені 1943 г нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 23 жыхары. У 1998 г. 46 двароў, 109 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 43 двары, 85 жыхароў.