Вёска Ударнянскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км ад раённага цэнтра, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка. У XIX - пачатку XX ст. вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. 32 двары, 212 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. 46 двароў, 284 жыхары. Перад Вялікай Айчыннай вайной 72 двары, 259 жыхароў. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 3 жыхароў. У 1998 г. 72 двары, 188 жыхароў. Дом сацыяльных паслуг, пачатковая школа, ма-газін. На 1.1.2001 г. 70 двароў, 163 жыхары.