Вёска Астражанскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Астражанка". Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра. Да 1964 г. называлася Магільнае. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета, 19 двароў, каля 140 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. хутар, 11 двароў, 67 жыхароў. У 1940 г. вёска, 50 двароў, 210 жыхароў. У лістападзе 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і знішчылі 12 жыхароў. У 1998 г. 19 двароў, 33 жыхары. Магазін. На 1.1.2001 г. 18 двароў, 26 жыхароў.