Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Победная: информация о населенном пункте

Вёска Лельчыцкага сельсавета, у складзе эксперыментальнай базы "Убарць". Размешчана за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 73 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Да 1964 г. паселішча называлася Стары Фальварак. Вядома па пісьмовых крыніцах з 2-й палавіны XIX - пачатку XX ст. як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 17 двароў, каля 70 жыхароў. Адносіўся да Лельчыцкага праваслаўнага прыхода. Згодна перапісу 1917 г. хутар, 23 двары, 193 жыхары. У 1940 г. вёска, 54 двары, 274 жыхары. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 10 жыхароў. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады, было сфарміравана зімой 1943 г. і базіравалася 1-е Малдаўскае партызанскае злучэнне. У 1998 г. 91 двор, 228 жыхароў. Пачатковая школа, клуб, магазін. На 1.1.2001 г. 93 двары, 236 жыхароў.

Радзіма генерал-маёра Дз. I. Маркоўскага.

Месца стварэння 1-га Малдаўскага партызанскага злучэння.

У 1972 г. у памяць аб стварэнні злучэння за 1 км на захад ад вёскі, каля шашы Лельчыцы - Мазыр пастаўлена стэла.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта