Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Приболовичи: информация о населенном пункте

Вёска Мілашавіцкага сельсавета, цэнтр камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Прыбалавічы". Размешчана за 46 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра Лельчыцы. Вядома з 1451 г. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У канцы XVIII ст. была пабудавана драўляная царква, якая захавалася да цяперашняга часу. У 1815 г. 27 двароў. У 1845 г. 23 двары, 180 жыхароў. У 1886 г. сяло, 38 двароў, 203 жыхары, праваслаў-ная царква. У пачатку XX ст. 87 два-роў, каля 590 жыхароў. У 1911 г. ад-крыта народнае вучылішча. У 1917 г. 98 двароў, 692 жыхары. У пачатку 1930-х гг. калгас "Чырвоны памеж-нік", кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вёска, 250 двароў, 1030 жыхароў.

У снежні 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 52 жыхары. У ваколіцах вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У 1998 г. 340 двароў, 1015 жыхароў. Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. На 1.1.2001 г. 347 двароў, 985 жыхароў. Радзіма беларускага фалькларыста А. Ю. Лозкі.

Помнік архітэктуры. Царква. У цэнтры вёскі. Пабудавана ў ХУІІІ.ст. 3 дрэва.

Магіла ахвяр фашызму. У цэнтры вёскі. Пахаваны 25 мірных жыхароў, якіх у снежні 1942 г. загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1958 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта