Вёска Дуброўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новая ніва". Размешчана за 18 км на захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 4 двары, каля 30 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. хутар, 24 двары, 158 жыхароў (з іх 147 украінцаў, 11 беларусаў). На пачатку 1930-х гг. арганізаваны калгас "Ленінскі шлях". Кузня. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 26 двароў, 182 жыхары. У снежні 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. У 1998 г. 19 двароў, 33 жыхары. Магазін. На 1.1.2001 г. 17 двароў, 27 жыхароў.