Вёска Сіманіцкага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемтсва "Сіманічы". Размешчана за 28 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 57 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Рудня-Сіманіцкая Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 16 двароў, 120 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 25 двароў, 176 жыхароў. У пачатку 1930-х гг. калгас "2-я пяцігодка", вадзяны млын, кузня, ваўначоска. У 1940 г. вёска, 49 двароў, 258 жыхароў. У чэрвені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску. У 1998 г. вёска, 41 двор, 77 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 34 двары, 64 жыхары.