Вёска Букчанскага сельсавета. Размешчана за 68 км на захад ад раённага цэнтра, за 77 км ад чыгуначнай станцыі Алеўск (Украіна). Вядома па пісьмовых крыніцах з пачатку XX ст. як хутар Тонежскай воласці Мазырскага павета, 4 двары, каля 60 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. хутар, 10 двароў, 62 жыхары. Цяпер у складзе вёскі Букча.