Пасёлак Тонежскага сельсавета. Размешчаны за 33 км на паўночны захад ад раённага цэнтра. У 1923 г. сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета, 765 жыхароў. На пачатку 1930-х гг. калгас "Чырвонае Палессе", ветраны млын, кузня. У 1998 г. 47 двароў, 94 жыхары. Лясніцтва. Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. На 1.1.2001 г. 45 двароў, 88 жыхароў.