Вёска Бараўскога сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Баравое". Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Паводле перапісу 1917 г. вёска Слабодка-Убарцкая Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, 23 двары, 156 жыхароў. У 1923 г. вядома як хутар Слабодка. У пачатку 1930-х гг. калгас "Праца", кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вёска, 22 двары, 132 жыхары. У кастрычніку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў. У 1998 г. 20 двароў, 41 жыхар. Магазін. На 1.1.2001 г. 18 двароў, 32 жыхары.