Вёска Астражанскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Астражанка". Размешчана за 42 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 62 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр. Вядома па пісьмовых крыніцах з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета, 6 двароў, 56 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. вёска, 10 двароў, 63 жыхары. У 1998 г. 9 двароў, 15 жыхароў. На 1.1.2001 г. 9 двароў, 14 жыхароў.