Меню

Форум
Чат
Объявления
ЖКХ
Автостанция
Файлы
О г. Лельчицы
История
Геральдика
Фото
Видео
Карты
Инфраструктура
Ссылки
Ньюсмейкинг
Архив новостей
О портале

Сейчас в чате

Реклама портала


Реклама


Стодоличи: информация о населенном пункте
Главная > О Лельчицах и районе > Стодоличи


Вёска, цэнтр сельсавета, а таксама камунальнага сельгаспрадпрыемства "Шлях Ільіча" і калгаса "Стадолічы", за 13 км ад райцэнтра, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з 1551 г. як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1778 г. сяло, 40 двароў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1838 г. 200 жыхароў. У 1886 г. сяло, 53 двары, 443 жыхары, праваслаўная царква. У 1913 г. 209 двароў, 966 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 200 двароў, 1198 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. працавалі калгас "15-ты з'езд ВКП(б)", паравы млын, кузня. У 1940 г. вёска, 340 двароў, 990 жыхароў.

У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў. У 1998 г. 358 двароў, 889 жыхароў. Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка "Беларусбанк", бібліятэка, 2 магазіны. На 1.1.2001 г. 389 двароў, 914 жыхароў.

Радзіма беларускага вучонага В. В. Шура.

Помнік землякам. На заходняй ускраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 176 жыхароў вёсак Стадолічы, Заброддзе, Ручное, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены абеліск.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Информация о населенном пункте

Реклама портала


Реклама

© 2007, 2008 dranick 
e-mail: admin@lelchitsy.info