Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Тонеж: информация о населенном пункте

Вёска, цэнтр сельсавета, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства "Іванава Слабада". Размешчана за 46 км на захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Вядома з 1622 г. як сяло. У 1707 г. мелася уніяцкая царква. У 1838 г. 37 двароў, 300 жыхароў. У 1815 г. 49 двароў. У 1860 г., па іншых звестках у 1864 г., адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. 57 двароў, 400 жыхароў, царква, народнае вучылішча (25 вучняў, настаўніца Еўдакія Салаўевіч), рамеснае вучылішча, валасное праўленне і лясніцтва. На пачатку XX ст. 177 двароў, каля 1060 жыхароў. Промыслы: прадзенне, ткацтва, шавецтва, кравецтва. У 1917 г. 215 двароў, 1269 жыхароў.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 74 дзіцяці, працавалі 2 настаўнікі. У 1923 г. сяло, 1300 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. У пачатку 1930-х гт. калгас "Праца", сукнавалка, ваўначоска, кузня, смалакурны, спірта-парашковы і дзягцярны заводы, паравы млын. У 1940 г. 375 двароў, 1350 жыхароў. У студзені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 262 жыхароў. Ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады і славацкага атрада Я. Налепкі.

У 1998 г. 394 двары, 904 жыхары. Лясніцтва, лесапільня, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філіял Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, некалькі магазінаў. На 1.1.2001 г. 377 двароў, 800 жыхароў.

Радзіма братоў -- вучоных М. П. Дрынеўскага, У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыжора М. П. Дрынеўскага.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваны 3 чырвонаармейцы, якія загінулі ў 1922 г., а таксама 12 воінаў і 2 партызаны, што загінулі ў 1944 г. У 1944 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму. У цэнтры вёскі. Пахаваны 262 жыхары, якіх 6.1.1943 г. загубілі нямецкія карнікі. Сярод забітых - 108 дзяцей. У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму. За 3 км ад вёскі, ва ўрочышчы Хізішча. Пахавана сям'я партызана (5 чалавек), якую ў 1942 г. расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Помнік землякам. У скверы. На ўшанаванне памяці 101 аднавяскоўца, што загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 г. пастаўлены помнік.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта