Меню
Курсы валют
Ближайшие праздники
Партнеры сайта
Убортская Рудня: информация о населенном пункте

Вёска Астражанскага сельсавета, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства "Астражанка". Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра. На пачатку XIX ст. упамінаецца як вёска Рудня Убарцкая Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, уласнасць Радзіеўскіх. У 1816 г. 9 двароў, 60 жыхароў. У 1909 г. 38 двароў, 177 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. 92 двары, 501 жыхар, народнае вучылішча, якое пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1923 г. тут вучылася 64 хлопчыкі і дзяўчынкі, настаўніца Ганна Сцяпанаўна Рудзько. На пачатку 1930-х гг. створаны калгас "Бальшавік", працавала кузня. У 1940 г. 180 двароў, 540 жыхароў. У лістападзе 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў. У 1998 г. 107 двароў, 164 жыхары. Клуб, бібліятэка, фельчарс-каакушэрскі пункт, магазін. На 1.1.2001 г. 97 двароў, 156 жыхароў.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Телефонный справочник
Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск
Актуальное видео
Новое на форуме
Опрос
Поиск на сайте
Партнеры сайта