Вёска Буйнавіцкага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Сінпольскае". Размешчана за 35 км на ўсход ад раённага цэнтра. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета. 7 двароў, 50 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 10 двароў, 57 жыхароў. У 1923 г. 73 жыхары. У 1940 г. 17 двароў, 71 жыхар. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 4 жыхароў. У 1998 г. 18 двароў, 36 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 16 двароў, 31 жыхар.