Вёска Грабянёўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Грабяні". Размешчана за 28 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Оўруч. Згодна перапісу 1917 г. хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 17 двароў, 137 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 54 двары, 191 жыхар. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 17 жыхароў. Адселена ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльс-кай АЭС.