Вёска Дуброўскага сельсавета, у складзе калгаса "Чырвоны Кастрычнік". Размешчана за 16 км на захад ад раённага цэнтра. У пісьмовых крыніцах XIX - пачатку XX ст. упамінаецца як вёска Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, адносілася да Лельчыцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 г. 28 двароў, 154 жыхары. Паводле перапісу 1917 г. 28 двароў, 199 жыхароў. У 1923 г. 224 жыхары. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 48 двароў, 288 жыхароў. У лістападзе 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 3 жыхароў. У 1998 г. 40 двароў, 76 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 35 двароў, 72 жыхары.