Буда-Лельчицкая

13.02.2013

683
Вёска Лельчыцкага сельсавета, у складзе эксперыментальнай базы "Убарць". Размешчана за 9 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. На пачатку XX ст. вёска Буда-Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. 54 двары, каля 360 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 84 двары, 508 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут створана пачатковая школа, дзе вучылася 34 хлопчыкі, настаўнікам працаваў Лаўрэнцій Ляшчынскі. У 1923 г. 482 жыхары. Перад Вялікай Айчыннай вайной 145 двароў, 315 жыхароў.
У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 22 жыхары. У 1998 г. 153 двары, 424 жыха-ры. Малочна-таварная ферма. Базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 магазіны. На 1.1.2001 г. 152 двары, 449 жыхароў.
Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 49 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1967 г. пастаўлены помнік.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2354
08.03.2013 История Лельчицкого района
2640
08.03.2013 Шугалей
1145
08.03.2013 Чияне
1146
08.03.2013 Чемерное
1282
08.03.2013 Чапаевск
1106
08.03.2013 Тонеж
2004
08.03.2013 Тартак
1295