Данилевичи
13.02.2013
920
Вёска, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новая ніва" Дуброўскага сельсавета. Размешчана за 28 км на захад ад раённага цэнтра, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Упершыню ўпамінаецца ў 1508 г. У 1845 г. 16 двароў, 146 жыхароў. У 1886 г. сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета, 26 двароў, 188 жыхароў, царква. На пачатку XX ст. 57 двароў, 370 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. вёска, 59 двароў, 387 жыхароў. У 1921 г. 312 жыхароў, школа (30 вучняў). У 1940 г. 74 двары, 446 жыхароў.
У снежні 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў. У ваколіцах дзейнічаў славацкі партызанскі атрад пад камандаваннем Яна Налепкі. У 1998 г. 104 двары, 149 жыхароў. Лясніцтва. Клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. У 2000 г. пабудавана і дзейнічае Свята-Міхайлаўская царква. На 1.1.2001 г. 89 двароў, 167 жыхароў. Каля вёскі ў лесе знаходзіцца дуб вышынёй 32 м, дыя-метрам 1,6 м, акружнасцю 4,5 м - помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2766
08.03.2013 История Лельчицкого района 3520
08.03.2013 Шугалей 1317
08.03.2013 Чияне 1311
08.03.2013 Чемерное 1696
08.03.2013 Чапаевск 1280
08.03.2013 Тонеж 2218
08.03.2013 Тартак 1514