Дуброва
13.02.2013
950
Вёска, цэнтр сельсавета і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новая ніва". Размешчана за 14 км на захад ад раённага цэнтра, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1551 г. як дзяржаўнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1793 г. далучана да Расіі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1886 г. сяло, 40 двароў, 243 жыхары, дзейнічала Міхайлаўская праваслаўная царква. На пачатку XX ст. сяло, 105 двароў, каля 670 жыхароў; маёнтак, двор, 12 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 141 двор, 895 жыхароў. У маёнтку 76 жыхароў. У 1923 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася каля 50 дзяцей. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 210 двароў, 1056 жыхароў.
У лістападзе 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 23 жыхары. 3 23.12.1959 г. цэнтр сельсавета. У 1971 г. 410 двароў, 1556 жыхароў. У 1998 г. 316 двор, 942 жыхары. Лясніцгва, механічныямайстэрні. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне ашчаднага банка "Беларусбанк", 3 магазіны. На 1.1.2001 г. 347 двароў, 915 жыхароў.
Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 72 жыхароў вёскі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены помнік.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2775
08.03.2013 История Лельчицкого района 3530
08.03.2013 Шугалей 1318
08.03.2013 Чияне 1312
08.03.2013 Чемерное 1696
08.03.2013 Чапаевск 1281
08.03.2013 Тонеж 2223
08.03.2013 Тартак 1514