Замошье
13.02.2013
747
Вёска Ударнянскага сельсавета. Размешчана за 28 км на поўнач ад раённага цэнтра, за 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома па пісьмовых крыніцах з 1777 г. Паводле архіўных матэрыялаў у 1816 г. 19 двароў, уласнаць Радзіеўскіх. На пачатку XX ст. 64 двары, каля 380 жыхароў. У 1913 г. адкрыта царкоў-напрыходская школа. Згодна перапісу 1917 г. 79 двароў, 474 жыхары. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1923 г. 530 жыхароў, у школе вучылася каля 60 дзяцей, настаўніцай працавала Еўдакія Міхайлаўна Юцэвіч. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. калгас "Перамога", кузня. У 1940 г. 142 двары, 614 жыхароў.
У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 319 двароў і загубілі 27 жыхароў. У 1971 г. 223 двары, 834 жыхары. У 1998 г. 162 двары, 355 жыхароў. Лясніцтва. Школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. На 1.1.2001 г. 160 двароў, 363 жыхары.
Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы П. I. Канопліча.
Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 154 воіны, якія ў студзені-лютым 1944 г. загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены помнік.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2771
08.03.2013 История Лельчицкого района 3524
08.03.2013 Шугалей 1318
08.03.2013 Чияне 1312
08.03.2013 Чемерное 1696
08.03.2013 Чапаевск 1281
08.03.2013 Тонеж 2221
08.03.2013 Тартак 1514