Крупка

13.02.2013

757
Вёска Буйнавіцкага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Буйнавічы". Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета, 13 двароў, каля 80 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г. 25 двароў, 128 жыхароў (з іх 17 беларусаў, 111 украінцаў). У 1923 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 44 дзіцяці. Настаўнікам працаваў М. В. Маслоўскі. На пачатку 1930-х гг. створаны калгас "2-я пяцігодка", працавала кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вёска, 110 двароў, 371 жыхар. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 34 жыхароў. У 1998 г. 66 двароў, 111 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 56 двароў, 94 жыхары.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2133
08.03.2013 История Лельчицкого района
2272
08.03.2013 Шугалей
1039
08.03.2013 Чияне
1048
08.03.2013 Чемерное
1091
08.03.2013 Чапаевск
1030
08.03.2013 Тонеж
1875
08.03.2013 Тартак
1174