Букча

13.02.2013 930

Вёска, цэнтр сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Прыбалавічы". Размешчана за 60 км на захад ад раённага цэнтра, за 74 км ад чыгуначнай станцыі Олеўск (Украіна), на аўтамабільнай дарозе Тураў —Дзяржынск. Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Расіі, сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле царкоўных звестак да 1868 г. сяло з’яўлялася цэнтрам праваслаўнага прыхода, потым залічана да Тонежскага праваслаўнага прыхода.У 1886 г. 47 двароў, 259 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная Уваскрасенская царква (мела каля 100 дзесяцін зямлі), вадзяны млын. Каля сяла знаходзіўся маёнтак, які належаў Абухаву. На пачатку XX ст. сяло, 128 двароў, каля 800 жыхароў. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 г. 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 яўрэй.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой на 1923 г. налічвалася 52 вучні (з іх толькі 3 дзяўчынкі). 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. існавалі калгасы "Новая Букча" і "Праца", працавалі 2 кузні і ваўначоска. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 220 двароў, 875 жыхароў. У студзені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 73 жыхары. У наваколлі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай партызанскай брыгады і ўкраінскага злучэння С. А. Каўпака. У 1970 г. вёска, 416 двароў, 1742 жыхары. У 1998 г. 362 двары, 941 жыхар. Механічныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 магазіны. На 1.1.2001 г. 388 двароў, 891 жыхар.

Брацкая магіла партызан. У цэнтры вёскі. Пахаваны 14 партызан партызанскага злучэння С. А. Каўпака, якія загінулі ў снежні 1942 г. у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1972 г. на магіле пастаўлены помнік.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Актуально:

08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2734

08.03.2013 История Лельчицкого района 3486

08.03.2013 Шугалей 1312

08.03.2013 Чияне 1305

08.03.2013 Чемерное 1691

08.03.2013 Чапаевск 1275

08.03.2013 Тонеж 2205

08.03.2013 Тартак 1509

Телефонный справочник

Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск

Последнеи новости

Последние объявления

Новое на форуме

Опрос

Нужен ли на сайте информер с курсами валют?
да
нет
не важно
Результаты

Поиск на сайте