Глушкевичи (Глушковичи)

14.02.2013 2510

Деревня Глушкевичи - центр сельского совета и КСУП "Победа". Деревня размещена на расстоянии 55 км на юго-запад от районного центра и 55 км от железнодорожной станции Олевск (Украина). Одно из старейших поселений Лельчицкого района. Известно из письменных источников с 1545 г. как частное село в составе ВКЛ. С 1793 г. село в составе России, центр православного прихода Тонежской волости Мозырьского повета Минской губернии. В 1815 г. в селе было 74 двора, 436 жителей, государственная собственность, 2 мельницы, церковь, трактир. Действовала суконное производство и производство мукомольных камней. Согласно церковным данным в 1867 г. сгорела деревянная церковь. Новая, также деревянная, построена в 1873 г., имела 60 десятин земли. В 1884 г. открыта церковно-приходская школа. В 1886 г. в селе насчитывалось 126 дворов, 753 жителя, православная церковь. В 1909 г. в селе уже 230 дворов и 1470 жителей, а в 1917 г. - 279 дворов и 1688 жителей (1559 белорусов и 129 евреев).

После Октябрьской революции на базе церковно-приходской школы образована школа 1-ой ступени, в которой в 1923 г. училось 56 детей. С 20.08.1924 г. деревня - центр сельсовета. В начале 1930-х организован колхоз "Победа", работала кузница. В 1940 г в деревне было 365 дворов, 1987 жителей.

26-27 декабря 1942 г. немецко-фашистские захватчики спалили деревню и убили 300 жителей. В окрестностях Глушкевич против оккупантов действовали партизаны Лельчицкой бригады, словацкого отряда во главе с Яном Налепком, украинских соединений Ковпака, Сабурова, Федорова.

В 1970 г. в деревне насчитывалось 545 дворов, 2530 жителей. В 1998 г. - 721 двор, 2349 жителей.

В деревне действуют щебеночный завод, ремонтные мастерские, лесничество, средняя школа, Дом культуры, библиотека, детский сад, больница, Дом быта, отделение связи, столовая, 6 магазинов. В 1995 г. построена и действует Свято-Покровская православная церковь. На 01.01.2001 г. в деревне насчитывалось 720 дворов и 2352 жителя.

! Глушкевичи - родина архиепископа львовского и галицкого Августина (А. Маркевича).

! Возле Дома культуры похоронено 11 партизан соединения Ковпака, которые погибли в ноябре 1942 г. в боях против немецких войск. В 1996 г. на могиле поставлен памятник.

! Около Дома культуры похоронено 300 жителей деревни, которых расстреляли и спалили в декабре 1942 г. фашистские войска. В 1965 г. на могиле поставлен памятник.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

3 мінулага вёскі Глушкавічы

Першы ўспамін пра вёску Глуш-кавічы сустракаецца ў архіўных дакументах, у прыватнасці, у вопісе Оўруцкга замка за 1545 год. Гадоў сто назад, калі хто ехаў ці ішоў з боку Турава або Лельчыц па грэблі ў Глушкавічы, якія бачыліся на ўзвышшы, за мастком на рэчцы Кортачка бачыў у пачатку вёскі жалезныя вароты з царскім гербам. А ў цэнтры вёскі на цвінтары (царкоўны ўчастак) стаяла царква ў форме кры-жа з вокнамі ў два ярусы, з жалезным дахам і адным купалам. Вакол яе па вуглах стаялі чатыры каменныя крыжы. Побач з царквой знаходзіліся жалезны крыж і каменная пліта, на якой адзначалася, што тут пахаваны ў другой палове XVIII ст. (па даных П. Г. Маркевіча - у 1784 г.) граф Буйчыкаў. У час вайны пліта была вывезена.

Побач стаялі капліца з чатырма званамі, гаспадарчыя пабудовы святара, а таксама новая капліца, з-за якой праглядваліся амаль зарослыя старыя могілкі. На ўскрайку вёскі знаходзілася яшчэ двое вялікіх могілак з капліцай. Былі могілкі таксама ва ўрочышчы Княжанне (сучаснае Селішча), на якіх было 30 каменных крыжоў. Побач з цвінтарам была сельская плошча. Тут размяшчаліся царкоўнапрыходская школа, крама і некалькі дробных лавак. Па расказах старажылаў, на гэтым месцы тройчы ў год праходзілі мясцовыя кірмашы: на Тройцу, у апошнія дні жніўня, пасля ўборкі збожжавых культур, і пасля поўнага заканчэння ўборкі ўраджаю дзесьці ў кастрычніку.

У вёсцы працавалі два шаўцы і два краўцы. Была кузня. Нядрэнна былі развіты розныя саматужныя промыслы. Многія жыхары займаліся нарыхтоўкай лесу, капаннем канаў. На гэтых работах яны зараблялі ад 1 да 3 рублёў у дзень. На той час гэта былі немалыя грошы.

У 1897г. у Глушкавічах налічвалася 1369 жыхароў. У асноўным гэта былі беларусы. Жылі тут таксама ўкраінцы, рускія, яўрэі, палякі і немцы.

Мінскія ўлады давалі дазвол на пасяленне немцаў-каланістаў на паўднёвых глушкавіцкіх хутарах. Дарэчы, у 1924 г. у нямецкім хутары (нямецкі Млынок) налічвалася 25 чалавек. А' на захадзе ад Глушкавіч - польскі хутар Будкі перарос у невялічкую вёску.

Немцы-каланісты прывезлі ў вёску сваю культуру. Асабліва вылучаліся садаводствам. Да глушкавіцкай вішні яны прышчапілі нямецную чарэшню. Рэшткі былога прыгожага Юлісава сада засталіся і па сённяшні дзень.

Глушкавічы часта наведвалі розныя навукоўцы. Так, у 1899 г., вывучаючы флору Палесся, вёску наведаў польскі і ўкраінскі біёлаг, пачынальнік геабатанічных даследаванняў на Беларусі Юзаф Пачоскі. Ён нарадзіўся ў вёсцы Белгародка Дубнаўскага раёна суседняй Ровенскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1894г. Кіеўскага універсітэта працаваў у Херсоне, у запаведніках Асканія-Нова, Белавежская пушча.

Сярод адзначаных Ю. К. Пачоскім раслін, як калматка малая, у Глушкавічах ён знайшоў рэдкую для Беларусі расліну гладыёлус чарапіцавы. Яна зараз занесена ў "Чырвоную кнігу Беларусі" і пакуль не знойдзена ў навакольных лясах. Дарэчы, у 1899г. праведзена рэвізія Глушкавіцкай лясной дачы.

На той час Глушкавічы па статыстычных даных знаходзіліся на правабярэжжы Прыпяці сучаснай Гомельскай вобласці і займалі трэцяе месца пасля Мазыра і Турава. У 1909 г. тут было 230 двароў і пражывала 1470 чалавек.

У канцы XIX - пачатку XX ст. глушкаўчане, асабліва ў час Сталыпінскай рэформы, пачалі масавае перасяленне на хутары. Хутары гэтыя адрозніваліся па колькасці жыхароў. Так, на Сухрыне ў 1909 г. пражывала адна сям'я з пяці чалавек. У той жа час на Млынку пражывала каля 10 сем'яў.

Перасяляліся і ў Сібір. Найбольшая колькасць накіроўвалася ў Омскі раён.

У гэты час на захадзе ад вёскі братамі Маркевічамі быў адкрыты паравы млын. На жаль, у час грамадзянскай вайны ён быў разбураны.

Перад першай сусветнай вайной з-пад Алеўска да Турава паўз Глушкавічы планавалася будаўніцтва чыгункі. Але ў 1917 г. гэтае пытанне было знята.

У 1916 г. будучы акадэмік Е. В. Апокаў упершыню даў навуковыя звесткі аб глушкавіцкіх гранітах.

Мужчыны-глушкаўчане спраўна неслі воінскую службу. Многія ўдзельнічалі ў руска-японскай вайне 1904 - 1905 гг. Сярод іх два родныя браты - Карп і Андрэй Кавалевічы. Ваявалі за Радзіму і цара.

На франтах вайны глушкаўчане вызначаліся мужнасцю і гераізмам. Многія былі адзначаны нават Георгіеўскімі крыжамі. Так, Лявон Філанавец, які спачатку служыў у гвардзейскім драгунскім палку пры рэзідэнцыі цара ў Гатчыне, а потым на Каўказе, удзельнічаў у вайне з Турцыяй, дзе і атрымаў Георгіеўскі крыж.

Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю тых, хто ваяваў на заходніх франтах у час першай сусветнай вайны. У 1914 і 1915 г. многія трапілі ў нямецкі палон. Сярод іх быў і Мартын Кавалевіч. Фядос Кавалевіч трапіў у аўстра-венгерскі палон...

Лёс некаторых глушкаўцоў, сярод якіх былі і Васіль Андрэевіч Бурым, Пётр Іванавіч Прыбора, закінуў у час гэтай (першай сусветнай) вайны ў Францыю, дзе яны ваявалі ў рускім экспедыцыйным корпусе. Пасля падзей 1917 г. у Расіі былі пераведзены з Францыі ў Алжыр. Пабывалі яны ў Сахары. У Афрыцы невялікі час былі назіральнікамі на плантацыях французскіх каланістаў. Потым праз Турцыю прыбылі на радзіму, дзе яшчэ палала грамадзянская вайна.

Марак-балтыец Я. К. Кавалевіч служыў на адным з крэйсераў у Кран-штаце. Удзельнічаў у Петраградскіх падзеях 1917 г.

Пасля Рыжскага дагавору ў 1920 г. каля Глушкавіч была праведзена савецка-польская граніца. У цэнтры вёскі, побач з царквой, размясцілася пагранзастава. Другая - на хутары Сухрынь. Размясцілася ў Глушкавічах і мясцовая сельская міліцыя.

У 1921 г. у вёсцы налічвалася 298 двароў. Былі два млыны, адна кузня. Старшынёй сельсавета ў гэты час працаваў Аляксей Андрэевіч Бурым, сакратаром - Еўдакім Мініч Бурым. У 1923 г. у Глушкавічах пражывала 1717 чалавек.

У. Зубрэй

Актуально:

08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2797

08.03.2013 История Лельчицкого района 3570

08.03.2013 Шугалей 1322

08.03.2013 Чияне 1315

08.03.2013 Чемерное 1702

08.03.2013 Чапаевск 1285

08.03.2013 Тонеж 2234

08.03.2013 Тартак 1518

Телефонный справочник

Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск

Последнеи новости

Последние объявления

Новое на форуме

Опрос

Нужен ли на сайте информер с курсами валют?
да
нет
не важно
Результаты

Поиск на сайте