Жмурное

08.03.2013

593
Вёска Грабянёўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага нрадпрыемства "Грабяні". Знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад раённага цэнтра Лельчыцы. Вядома з 1808 г. Упамінаецца таксама ў царкоўных дакументах у 1879 г. як вёска Лельчыцкага праваслаўнага прыхода Лельчыцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. побач з вёскай знаходзіліся 2 хутары з назвай Жмурнае, у якіх разам было 37 двароў, 219 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 52 двары, 312 жыхароў. У пачатку 1930-х гг. калгас "17 з'езд ВКП(б)", вадзяны млын. У 1940 г. вёска, 96 двароў, 320 жыхароў. У чэрвені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У 1998 г. 71 двор, 135 жыхароў. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. На 1.1.2001 г. 67 двароў, 117 жыхароў.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2349
08.03.2013 История Лельчицкого района
2623
08.03.2013 Шугалей
1142
08.03.2013 Чияне
1145
08.03.2013 Чемерное
1281
08.03.2013 Чапаевск
1104
08.03.2013 Тонеж
2003
08.03.2013 Тартак
1292