Осенское

08.03.2013

518
Вёска Бараўскога сельсавета, у складзе калгаса імя Калініна. Размешчана за 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 18 двароў, 133 жыхары. Згодна перапісу 1917 г. хутар, 29 двароў, 189 жыхароў (181 беларус, 8 яўрэяў). На пачатку 1930-х гг. калгас "КІМ", кузня. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 42 двары, 136 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі 25 жыхароў. У 1998 г. 36 двароў, 79 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 31 двор, 62 жыхары.
Помнік археалогіі. Селішча.' За 1,5 км на поўнач ад вёскі, на пясчанай дзюне. Плошча 300 м2. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, ляпная кераміка, рэшткі ганчарнага посуду. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. Абследаваў у 1983 г. Г. М. Залашка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. На могілках. Пахаваны 2 воіны і 10 партызан, якія загінулі у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у снежні 1943 г. — студзені 1944 г. У 1957 г. на магіле пастаўлены абеліск.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
1809
08.03.2013 История Лельчицкого района
1951
08.03.2013 Шугалей
930
08.03.2013 Чияне
927
08.03.2013 Чемерное
971
08.03.2013 Чапаевск
922
08.03.2013 Тонеж
1719
08.03.2013 Тартак
1024