Острожанка
08.03.2013
882
Вёска, цэнтр сельсавета камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Астражанка" за 5 км ад ракі Убарць, за 38 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр, за 26 км ад прыстані ў горадзе Петрыкаў (на рацэ Прыпяць). Упершыню ўпамінаецца ў 1609 г. як сяло. Адпаведна рэвізскім запісам 1816 г. уласнасць Радзіеўскіх. Цэнтр праваслаўнага прыхода. Паводле царкоўных дакументаў у 1879 г. праваслаўны прыход налічваў 444 душы мужчын-скага і 470 душ жаночага полу. Да гэтага прыхода адносіліся таксама бліжэйшыя хутары і вёска Замошша. У 1886 г. сяло, 43 двары, 350 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква (пабудавана ў 1779 г.). У пачатку XX ст. сяло, 73 двары, каля 600 жыхароў; на маёнтак 2 двары, 17 чалавек.
Згодна перапісу 1917 г. сяло, 125 двароў, 769 жыхароў. Паблізу сяла існаваў маёнтак, 23 жыхары. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. калгас "Чырвоная зорка", паравы млын, кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 190 двароў, 820 жыхароў. У лістападзе 1942 г. нямецка-фашысцкія карнікі спалілі тзёску і загубілі 71 жыхара. У ваколіцах вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады Палескай вобласці. У 1969 г. 245 двароў, 962 жыхары. У 1998 г. 222 двары, 538 жыхароў. Ветэрынарны пункт, лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. На 1.1.2001 г. 203 двары, 460 жыхароў.
Радзіма беларускага пісьменніка М. Ф. Капыловіча.
Брацкая магіла савецкіх воінаў. На могілках. Пахаваны 54 савецкія воіны, якія загінулі у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці па-мерлі ад ран у шпіталі ў студзені-лютым 1944 г. У 1960 г. на магіле пастаўлены абеліск.
Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне 60 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1975 г. пастаўлены помнік.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2767
08.03.2013 История Лельчицкого района 3522
08.03.2013 Шугалей 1318
08.03.2013 Чияне 1311
08.03.2013 Чемерное 1696
08.03.2013 Чапаевск 1281
08.03.2013 Тонеж 2219
08.03.2013 Тартак 1514