Сологубов
08.03.2013
723
Вёска Дуброўскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новая ніва". Знаходзіцца за 42 км на захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Тонежскай воласці Мазырскага павета, 10 двароў, каля 60 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 11 двароў, 81 жыхар. У 1940 г. вёска, 26 двароў, 182 жыхары. У снежні 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 12 жыхароў. У ваколіцах вёскі супраць акупантаў вёў баі славацкі партызанскі атрад на чале з Я. Налепкам. У 1998 г. 8 двароў, 11 жыхароў. Магазін. На 1.1.2001 г. 4 двары, 8 жыхароў.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2734
08.03.2013 История Лельчицкого района 3486
08.03.2013 Шугалей 1312
08.03.2013 Чияне 1305
08.03.2013 Чемерное 1691
08.03.2013 Чапаевск 1275
08.03.2013 Тонеж 2205
08.03.2013 Тартак 1509