Симоничи

08.03.2013 1254

Вёска, цэнтр сельсавета і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Сіманічы". Размешчана на рацэ Свінаводка і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы - Тураў, за 25 км на паўночны захад ад Лельчыц, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1520 г. як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 г. у складзе Расіі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1824 г. пабудавана з дрэва новая прыходская царква. У 1840 г. 31 двор, 250 жыхароў. У 1886 г. сяло, 58 двароў, 376 жыхароў, народнае вучылішча, праваслаўная царква, пастаялы двор.

На пачатку XX ст. сяло, 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 8 жыхароў, паводле перапісу 1917 г. сяло, 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 17 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1923 г. вучылася каля 60 дзяцей, настаўніца Анастасія Канстанцінаўна Панароўская. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. У пачатку 1930-х гг. кал-гас "Прагрэс", кузня. У 1940 г. 245 двароў, 1206 жыхароў. У студзені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за перыяд акупацыі знішчылі 108 мірных жыхароў. У 1998 г. 352 двары, 920 жыхароў. Лясніцтва Нацыянальнага парка "Прыпяцкі". Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. На 1.1.2001 г. 338 двароў, 907 жыхароў.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. У цэнтры вёскі. Пахаваны 10 воінаў, якія загінулі ў баях у снежні 1943 - маі 1944 г. У 1958 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.

Актуально:

08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2764

08.03.2013 История Лельчицкого района 3516

08.03.2013 Шугалей 1315

08.03.2013 Чияне 1309

08.03.2013 Чемерное 1695

08.03.2013 Чапаевск 1279

08.03.2013 Тонеж 2216

08.03.2013 Тартак 1513

Телефонный справочник

Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск

Последнеи новости

Последние объявления

Новое на форуме

Опрос

Нужен ли на сайте информер с курсами валют?
да
нет
не важно
Результаты

Поиск на сайте