Синицкое Поле

08.03.2013

1129
Вёска Буйнавіцкага сельсавета, цэнтр камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Сінпольскае". Размешчана за 34 км на ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Упамінаецца ў царкоўных дакументах 1879 г. як вёска Буйнавіцкага праваслаўнага прыхода Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета. На пачатку XX ст. 37 двароў, 279 жыхароў, школа адкрыта ў 1908 г. Паводле перапісу 1917 г. 56 двароў, 329 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, дзе ў 1923 г. вучылася 33 вучні, настаўнікам працаваў Сцяпан Мартынавіч Чэчка. У 1923 г. вёска, 420 жыхароў. 3 20.8.1924 да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гг. калгас "Чырвонае поле", кузня. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 115 двароў, 387 жыхароў.
У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў. У 1998 г. 137 двароў, 384 жыхары. На тэрыторыі механічныя майстэрні. Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднагабанка "Беларусбанк", магазін.
На 1.1.2001 г. 135 двароў, 407 жыхароў.
Радзіма Героя Савецкага Саюза М. П. Сыдзько.
Помнік археалогіі. Курганны могільнік. За 1 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Рудкаў Лясок. 3 насыпы вышынёй 0,8 м, дыяметрам 14 - 16 м. Адзін курган размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі, вышынёй 0,9 м, дыяметрам 17 м. Абследаваў у 1976 г. П. Ф. Лысенка.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2146
08.03.2013 История Лельчицкого района
2289
08.03.2013 Шугалей
1046
08.03.2013 Чияне
1056
08.03.2013 Чемерное
1098
08.03.2013 Чапаевск
1034
08.03.2013 Тонеж
1884
08.03.2013 Тартак
1181