Средние Печи

08.03.2013

870
Вёска, у складзе Сіманіцкага сельсавета, цэнтр падсобнай гаспадаркі райсельгасхіміі "Чырвоная дуброва". Размешчана на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы - Тураў, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць, за 85 км ад чыгуначнай станцыіі Ельск. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 14 двароў, 75 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. хутар, 68 двароў, 366 жыхароў. На пачатку 1930-х гг. калгас "Сярэднія Печы", кузня. У 1940 г. 87 двароў, 468 жыхароў. У студзені 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў. У 1998 г. 126 двароў, 363 жыхары. Механічныя майстэрні. Базавая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.
Радзіма беларускага мастака М. Т. Бандарчука.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2131
08.03.2013 История Лельчицкого района
2261
08.03.2013 Шугалей
1038
08.03.2013 Чияне
1048
08.03.2013 Чемерное
1090
08.03.2013 Чапаевск
1030
08.03.2013 Тонеж
1870
08.03.2013 Тартак
1173