Тартак

08.03.2013

1379
Вёска Бараўскога сельсавета, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства "Баравое". Размешчана за 26 км на паўнёвы захад ад раённага цэнтра, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з 2-й палавіны XIX ст. як хутар Тонежскай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. 23 двары, 163 жыхары. Па-водле перапісу 1917 г. 24 двары, 185 жыхароў. У 1940 г. вёска, 48 двароў, 258 жыхароў. У верасні 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 33 жыхары. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У 1998 г. 50 двароў, 107 жыхароў. Пачатковая школа, магазін, малочна-таварная ферма. На 1.1.2001 г. 41 двор, 96 жыхароў.
Помнікі археалогіі. Селішча-1. За 0,3 ад вёскі. Плошча 300 кв. м. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы, рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Селішча-2. Паміж вёскамі Тартак і Слабодка. Плошча 200 кв. м. Знойдзена ганчарная кераміка. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі.
Селішча-3. На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Знойдзены адшчэпы і ляпная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Селішчы выявіў і абследаваў у 1983 г. Г. М. Залашка.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района
2520
08.03.2013 История Лельчицкого района
3105
08.03.2013 Шугалей
1220
08.03.2013 Чияне
1228
08.03.2013 Чемерное
1596
08.03.2013 Чапаевск
1182
08.03.2013 Тонеж
2100
08.03.2013 Усов
1116