Шугалей
08.03.2013
1311
Вёска Сіманіцкага сельсавета, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства "Сіманічы". Размешчана за 29 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, за 83 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Шугалеі Лельчыцкай воласці Мазырскага павета, 5 двароў, 35 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. 48 двароў, 309 жыхароў. У пачатку 1930-х гг. калгас "Ленінскі шлях", кузня, майстэрня. У 1940 г. вёска, 56 двароў, 231 жыхар. У наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 3 жыхароў. У 1998 г. 5 двароў, 7 жыхароў. На 1.1.2001 г. 3 двары, 5 жыхароў.
Г. И. Дулеба
Память. Лельчичкий район. - 2002 г.
Актуально:
08.03.2013 Археологические памятники Лельчицкого района 2724
08.03.2013 История Лельчицкого района 3464
08.03.2013 Чияне 1304
08.03.2013 Чемерное 1690
08.03.2013 Чапаевск 1275
08.03.2013 Тонеж 2205
08.03.2013 Тартак 1507
08.03.2013 Усов 1202