Археологические памятники Лельчицкого района

08.03.2013 2774

Асянское. За 1,5 км на поўнач ад вёскі, на пясчанай выспе, на плошчы каля 300 км. м знойдзены сляды селішча эпохі жалеза і ранняга сярэднявечча (Залашко Г. М,, Еременко В. Е. Нследованне в Южной Белоруснн // Археологаческне открытия 1983 года. М., 1984. С. 390).

Баравое. За 2 км на поўнач ад вёскі знаходзілі кераміку эпохі жалеза (Кухаренко Ю. В. Памятннкн железного векана террнторнн Полесья. М., 1961. С. 61), а на паўночных ваколіцах вёскі ва ўр. Курганы - сляды разбураных курганоў (Кухаренко Ю. В. Средневековые памятннкн Полесья. М., 1961. С. 30). За 3 км на паўночны ўсход ад вёскі, злева ад дарогі ў Лельчыцы, сустракаліся разбураныя ворывам курганы (Кухаренко Ю. В. Средневековые памятннкн Полесья. М., 1961. С. 30). 19 курганоў некалі знаходзілася ва ўр. Убарткі, што побач з дарогаюад Баравога на Мілашавічы (Лысенко П. Ф. Дреговнчн. Мн., 1991. С. 168). Ва ўр. Курганы знайшлі каменную свідраваную сякеру (Нсаенко В. Ф. Археологическая карта Белорусснн. Памятннкн бронзового века. Выпуск 3. Мн., 1976. С. 85).

Восаў. У заходнім накірунку ад вёскі размешчаны курганны могільнік, у якім налічваецца 38 насыпаў вышынёю 2,5 м, дыяметрам 13-15 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 231).

Глушкавічы. За 2,5 - 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на паўднёвым схіле высокага пясчанага ўзвышша сабраны крамянёвыя вырабы і абломкі посуду неалітычнага часу, рэшткі посуду IX - XIII стст. (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Ар-хіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

Грабяні (Гурбаны). На заходняй ускраіне вёскі, насупраць вясковых могілак, ва ўр. Струбачы знаходзілі 7 курганоў (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 229).

Дубніцкае. За 0,2 км на паўднёвы захад ад паўднёваўсходняй ваколіцы вёскі, ва ўр. Дубіна - курганны могільнік, у якім налічваецца 8 курганоў, вышынёй 0,5 - 0,7 м, дыяметрам 6 -8 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Го-мельская вобласць. Мн., 1985. С. 229).

Іванава Слабада. 1. За 0,8 км на захад ад вёскі, ва ўр. Курганы - курганны могільнік, які складаецца з 37 насыпаў, вышынёй 0,6-1,7 м, дыяметрам 6 -12 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 230).

2. За 3 км на захад ад вёскі - курганны могільнік з 4 насыпаў, вышынёю 0,5 - 1,8 м, дыяметрам 5 -12 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 231).

Картынічы. На ўсход ад вёскі, на пясчаным узвышшы, к паўднёваму захаду ад мясцовых могілак знойдзены крамянёвыя вырабы і абломкі посуду неалітычнага часу, рэшткі ганчарных пасудзін (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

Ліпляны. Ваўр. Злодзін некалі адзначалася 6 курганоў. 8 курганных насыпаў знаходзілі ва ўр. Лазар (Лысенко П. Ф. Дреговнчн. Мн., 1991. С. 169).

1. За 2,5 км на паўночны ўсход ад в. Ліпляны, на поплавё левабярэжжа Убарці, на разараным узвышшы плошчаю 80x60 м знойдзены сляды паселішчаў неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай, усходнетшцінецкай культур эпохі бронзы, ранняга жалезнага веку (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці // Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны і сумежных тэрыторый. Магілёў, 1994. С. 71-78).

2. За 0,4 км на паўночны ўсход ад Ліплян-1, на пясчаным узвышшы, выцягнутым з поўдня на поўнач на 200 м, вышынёю да 4 м выяўлены крамянёвыя вырабы мезалітычнага выгляду, сляды паселішчаў неаліту, сярэднедняпроўскай і ўсходнетшцінецкай культур эпохі бронзы (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці // Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны і сумежных тэрыторый. Магілёў, 1994. С. 71-78).

3. За 0,4 км на паўночны захад ад Ліпляны-2, на пясчаным узвышшы падко-вападобнай формы, вышынёй да 4 м, на плошчы 100x50 м сабраны крамянёвыя вырабы мезалітычнага выгляду, кераміка неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай і ўсходнетшцінецкай культур эпохі бронзы, ранняга жалезнага веку (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавагавеку... С. 71-78).

4. За 0,2 км на паўднёвы захад ад Ліплян-3, на ўзвышшы плошчаю 60x50, сабраны абломкі посуду ўсходнетшцінецкай культуры эпохі бронзы (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавагавеку... С. 71-78).

5. За 0,1 км ад Ліплян-4 на краі ўзвышша на плошчы 200x70 знойдзены крамянёвыя вырабы і абломкі посуду ўсходнетшцінецкай культуры бронзавага веку (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавагавеку... С. 71-78).

6. За 0,3 - 0,4 км на поўдзень, паўднёвы ўсход ад Ліплян-2, на беразе старычнага возера, на рэштках узвышша знойдзены крамянёвыя вырабы мезалітычнага выгляду, абломкі посуду, крамянёвыя вырабы неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай і ўсходнетшцінецкай культур эпохі бронзы. Фіксаваліся рэшткі славянскага селішча са слядамі жытла VI-VIII стст., селішча XII -XIII стст. (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку... С. 71-78).

7. За 1,5 км на поўнач ад Ліплян-6, ва ўр. Красная Горка, наўзвышшы (вышыня 4 - 5 м), якое часткова разбурана дамбаю, сабраны культурныя рэшткі неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай эпохі бронзы (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку... С. 71-78).

Ліснае. 1, За 1 км на паўночны захад ад вёскі на выцягнутым узвышшы сабраны абломкі посуду і крамянёвыя вырабы неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай культуры ранняй бронзы, магчыма, мілаградскай культуры. У 1983 г. наузвышшы Г. М. Залашкам закладваўся шурф памерамі 16 кв.м (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку... С. 71-78).

2. За 0,3 км на захад ад Ліснага-1, на паўночнай ускраіне доўгага пагорка (вышыня да 5 м), на плошчы 100x200 м сабраны крамянёвыя вырабы мезалітычнага выгляду, кераміка і крамянёвыя вырабы неалітычнага часу, абломкі посуду сярэднедняпроўскай і, магчыма, усходнетшцінецкай культур бронзавага веку (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку... С. 71-78).

3. За 0,2 км на захад ад Ліснага-2, на паўночнай ускраіне ўзвышша, знойдзены крамянёвыя вырабы, сляды паселішча неалітычнага часу, магчыма, больш позніх перыядаў (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1980-1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

Маркоўскае. За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, уздоўж левага высокага берага Убарці (вышыня да 6 - 7 м), на плошчы 150x70 м - сляды селішча IX - XIII стст. (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Архіў Інстытута НАН Беларусі, №1227, 1132).

Мілашавічы. Ва ўр. Лаўнь, што на паўднёвай ускраіне вёскі, падчас выкопвання сілосных ям у 1947 г. знаходзілі каменную сякеру і крамянёвы серп (Нсаенко В. Ф. Археологнческая карта Белорусснн. Памятннкн бронзового века. ВыпускЗ. Мн., 1976. С. 85).

1. За 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўр. Сельская Ніўка знаходзіцца курганны могільнік, у якім налічваецца 15-16 насыпаў вышынёй 0,6-1,2 м, дыяметрам 7 - 9 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 231).

2. За 0,3-0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзвышшы левабярэжжа Убарці, пры ўпадзенні ў яе ручая, на плошчы 50x40 м сабрана раннеганчарная кераміка, крамянёвыя вырабы (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989-1991 гт. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

3. За 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе Убарці, за 250 м на ўсход ад курганоў, ва ўр. Сельская Ніўка зафіксаваны сляды паселішча неалітычнага часу і селішча IX - XIII стст. (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

4. За 2-2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўр. Прыбыль, на левабярэжжы Убарці, наўзвышшы знаходзілі каменную шліфаваную сякеру, крамянёвыя вырабы, кераміку неалітычнага часу (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гт. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

5. За 5 -6 км на паўднёвы захад ад вёскі, ваўр. Буянаў Востраў, напясчаным узвышшы пры распрацоўцы кар'ера знаходзілі ляпны посуд, у тым ліку цэлы. Некаторыя гаршкі маглі быць пакінуты насельніцтвам зарубінецкай культуры (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1898-1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

6. На ўсход ад вёскі, ва ўр. Востраў, размешчана пясчанае ўзвышша, выцягнутае з поўначы на поўдзень, да якога падыходзіць з усходу русла Убарці. На ўзвышшы сабраны абломкі посуду і крамянёвыя вырабы неалітычнага часу, сярэднедняпроўскай культуры (Крывальцэвіч М. М. Помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці // Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны і сумежных тэрыторый. Магілёў, 1994. С. 78).

7. За 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўр. Поліца, знойдзена каменная шліфаваная сякера, якая захоўваецца ў мясцовай школе (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989-1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

8. За 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, на пясчанай дзюне левага берага Убарці, сустракаюцца абломкі посуду зарубінецкай культуры (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

Сіманічы. Каля вёскі, ва ўр. Селішча, некалі знаходзілі 17 курганоў (Лысенко П. Ф. Дреговнчн. Мн., 1991. С 169).

Сініцкае Поле. У верхнім цячэнні ракі Батыўлі, прытока Славечны, знаходзілі сляды паселішча эпохі бронзы (Нсаенко В. Ф. Археологнческая карта Белоруссии. Памятннкн бронзового века. Выпуск 3. Мн., 1976. С 85).
За 1 км на поўнач ад вёскі, ва ўр. Рудкаў Лясок, размешчаны курганны могільнік, 3 насыпы якога маюць вышыню 0,8 м, дыяметр 14 - 16 м. Яшчэ адзін курган знойдзены на ўсходняй ускраіне вёскі. Вышыня яго - 0,9 м, дыяметр - 17 м (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С 232).

Тартак 1. За 0,7 - 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, на левым беразе Убарці, на мысападобным выступе тэрасы, на плошчы 70x40 м - сляды селішча IX -XIII стст. (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздачы аб палявых даследаваннях за 1989 - 1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1127, 1132).

2. За 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, на паўднёва-ўсходнім схіле ўзвышша, у левабярэжжы Убарці - сляды паселішча неалітычнага часу (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздача аб палявых даследаваннях за 1989-1991 гг. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, №1227, 1132).

3. За 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Тартак, на правым беразе Убарці, на заходняй аканечнасці пясчанага ўзвышша - сляды селішча IX -XIII стст. (Вяргей В. С, Крывальцэвіч М. М., Кудрашоў В. Я. Справаздача аб палявых даследаваннях за 1989-1991 гг. // Архіў Інстытута гістор

Актуально:

08.03.2013 История Лельчицкого района 3530

08.03.2013 Шугалей 1318

08.03.2013 Чияне 1312

08.03.2013 Чемерное 1696

08.03.2013 Чапаевск 1281

08.03.2013 Тонеж 2223

08.03.2013 Тартак 1514

08.03.2013 Усов 1211

Телефонный справочник

Фамилия:
         Имя:
Отчество:

Расширенный поиск

Последнеи новости

Последние объявления

Новое на форуме

Опрос

Нужен ли на сайте информер с курсами валют?
да
нет
не важно
Результаты

Поиск на сайте